РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вітаю знаёмыя сьцежкі,
Што дзесь пачаліся зь вясны,
Сваіх спадарожнікаў даўніх –
Пад сьвіткай імглы валуны.
 
Вітаю бярозы, якія
Ў зіму чарадою брыдуць,
I тыя вятры штармавыя,
Што мне несьціхана гудуць.
 
Гудуць, каб ішоў я за імі
I не аглядаўся назад,
Ішоў аж пакуль на дарозе
Ня ўкрые сьлядоў лістапад.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.