РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прачытаўшы рэкляму:
«Не прызначайце спатканьня
Ля нашага салона прыгажосьці,
Бо можаце памыліцца
I прызначыць спатканьне
Са сваёю бабуляй», –
Я пачаў асьцерагацца
Аблокаў, дрэў,
Людзей і падмаляваных,
Падрэтушаваных думак.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.