РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адлегласьць
Адлегласьць ад пункта «А» да «Б»
Такая ж, як адлегласьць ад «Б» да «А».
Што зьяўляецца аксіёмай,
Вядомай і дашкольнікам.
Чаму ж тады дарога дамоў
Карацейшая, як з дому,
Аб чым знае нават конь.
А дарога да цябе
Карацейшая, як ад цябе,
Аб чым сьведчаць мае ногі,
А дарога ад плуга да пяра
Карацейшая, як ад пяра да плуга,
Што сьцьвярджаюць
I мае крытыкі.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.