РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дамовіліся:
Не хвалявацца,
Не злаваць,
Не раўнаваць,
Калі нехта з нас
Часам затрымаецца на працы
Або ў сяброў.
 
Мінае поўнач.
Першы раз адчуваю сябе
Так добра,
Толькі ніяк не знайду,
Куды ж ён прапаў, валідол.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.