РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Званіце, званіце!
Пакуль ня позна,
На скрыжаваньнях дарог
Лясных, палявых, горных,
Міжзорных
Трэба б напісаць:
«Калі заўважыце
Шкоднікаў прыроды
(Караеда, ці нейкую тлю,
Агонь, ці homo turistica,
Які чорт ведае што можа натварыць),
Хутчэй у пажарную ахову,
У міліцыю,
У «Хуткую дапамогу»,
На'т самому Богу
Званіце, званіце, званіце!
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.