РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І чым ты так вабіш, ня знаю,
Нябёсаў бяздонная сінь,
За казачныя небакраі
Ў нязьведаную далячынь!
 
Няўжо я, дзівак, спадзяюся
Другую радзіму адкрыць,
Як быццам бы безь Беларусі
Змагу я і дыхаць і жыць.
 
I ўсё ж, як Лятучы галандзец,
На яве, у марах і ў снах
Блукаю ў прасторах галяктык,
Да зор пракладаючы шлях.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.