РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я часта гасьцюю ў спрадвечных дубровах,
Каб іхнімі фарбамі, гулам напоўніць
I амаладзіць, асьвяжыць сваю мову.
Іду праз ламачча, рагацьце, карчэўе,
Праз папараці, быльнягі для замовы,
Празь лесавіковыя верасавішчы,
Празь сьвет шматгалосы, шумлівы, барвовы.
I песьню маю атуляе зноў вецер
Зялёнай лістотай і пылам суквецьця.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.