РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казка пра Сьмех
Загадаў быў тыран – Сьмех забіць
I пліту на магілу ўзваліць,
Каб ніколі яго не трывожыў.
Толькі дзіўнае дзіва: штодзень,
Хто паўз гэту магілу ні йдзе,
Тут стрымаць свайго сьмеху ня можа.
 
Узлаваўся тыран, загадаў
Тых караць, хто зь яго рагатаў.
Ды са Сьмехам ты як саўладаеш!
Ён на'т апанаваў вартавых –
І мячы, і рагаціны іх,
І турэмныя сьцены хістае.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.