РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі я адплыву з Харонам на рыбалку,
А прыйдзе час сяўбы – бярыцеся за плуг,
Са зборам ураджаю не марудзьце,
Бясед застольных не перапыняйце,
Не пакідайце недапітых чарак,
Губ недацалаваных, недапетых песень
I брам, адчыненых начной парою,
Каб хто каня траянскага ня ўвёў.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.