РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адны гавораць,
Што мы – зямляне.
Ня веру ім,
Бо адкуль бы ў мае сны
Заляталі зоры?
 
Другія гавораць,
Што мы –
Прышэльцы з сусьвету.
Ня веру і ім,
Бо не была б
Мне так дорага
Маці-зямля.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.