РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Надзея Дземідовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Васілю Быкаву ў дзень сьмерці
Жыцьцё твае ў буры праляцела,
Тварыў, змагаўся ты за лепшы лёс,
Краіна наша вольна жыць хацела,
Яе цяжар ты ў сэрцы перанёс.
 
Быў юнаком, ішоў у абарону
Вяліку сілу ворагаў зьнішчаў
Пад сьцягам крыўды - крыві пурпуровай
Ў вайну жыцьця свайго не шкадаваў.
 
Цяжка паранены, пісаў звычайна:
«Нястрашна, мама, гэта ў час вайны».
Ішоў на бой не ў роспачы, адчайна
За мір і шчасьце на сваёй зямлі.
 
І не зьнікала дума аб народзе,
Пагнаным з Бацькаўшчыны на Далёкі Ўсход.
Настане час і будзе перамога.
Вярнецца ў дом з выгнаньня наш народ.
 
Цябе няма. Няпраўда, ты ўсё ж з намі!
Твой дух нязломны! Бацька ты, прарок!
Тваёй душы ўспаміны прачытаны, 
Бяз пудры, фарбаў жыцьцёвых дарог.
 
Дзікунства злыдняў Саветы хавалі.
Хвалілі каты маскоўскі ўрад.
Цябе за праўду усяка зьневажалі,
А ты выконваў сваёй душы загад.
 
Ты жыў сьвятою праўдаю ўсе годы,
Ламаў бар'еры чорнае маны
I не баяўся іхняе «свабоды»,
Што гнала люд на сьмерць да Калымы.
 
Ты праявіў жыцьцё, якім істнела,
Любіў свой край, змагаўся за яго,
А Беларусь цябе чакаць ня ўмела,
Крывёй здабытае пакінуў ты жытло.
 
А на выгнаньні за наш лёс змагаўся,
Каб твой народ не йшоў на Калыму.
Праменьчык волі ледзьве праяўляўся,
Не даў пагаснуць назаўжды яму.
 
Запламяніў агонь людскія душы,
Яго ніяка бура не зацьміць,
Жыцьцё аддаў для роднай Беларусі,
Ты жыў, жывеш і будзеш вечна жыць.
 
Бо Беларусь і Быкаў непадзельны,
Крывёй, душой з'ядналіся яны.
Ягоны шлях праўдзівы быў, сумленны,
Як край зьнішчалі злыдні-перуны.
 
Дык адпачні ў зямліцы сваёй роднай,
Заўжды ты з намі, ты заўжды жывы!
У знак пашаны ад свайго народа
Вянкі і кветкі ад яго прымі!
 
23.VI.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.