РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Раюць мне выкінуць
Шчотку зубную ды брытву,
Сьвечкай пакой асьвятліць.
Ці – яшчэ лепш – лучынай,
На гарнітур начапіць
Каляровыя латы.
Кніжныя полкі запоўніць
Скептычным трызьненьнем,
Вушы прыўчыць свае
Да стадыённага рыку
Вочы – да чорных
Супрацьсонечных акуляраў,
Вершы пісаць ачмурэлыя
Ад наркатычнага чаду –
Каб стаць сучасным і модным.
Ды, як вядома, ня так
Гэта лёгка пазбыцца
Даўніх прывычак.
Гарбатага, кажуць,
Выправіць толькі магіла.
Знаць, застануся такім,
Якім наша зямля нарадзіла.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.