РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вяртаньне
Калі ў сваёй вандроўцы
Я адлучаюся далёка
Ад Радзімы
I ўжо ня чую яе
Пеўняў на зары,
Не адчуваю паху яе хлеба,
Ня бачу прызыўных яе агнёў,
А ў мае песьні пачынаюць залятаць
Чужыя птушкі, воблакі, вятры, –
Як блудны сын, вяртаюся дамоў.
 
Вось і сягоньня
Стаю ля бацькаўскага парога,
Чакаю: ці даруюць?
I ў той жа час
Аб новай мару Адысэі.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.