РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паказваюць дом паэта.
Толькі рэстаўратары забыліся,
Што ў доме, у якім некалі
Ён нарадзіўся, жыў,
Не магло быць
Такога бэтоннага ганка,
Такіх глухіх сьцен,
Такой непрамакаемай страхі,
Шчыльна зашклёных вокан,
Такіх дзьвярэй з засовамі
I такога высокага парога,
I яшчэ – стоража.
Бо як бы да яго
Маглі ўсе залятаць вятры,
Усе птушкі, зоры,
Заходзіць усе дрэвы,
Кветкі, людзі,
Зь якімі ён дружыў.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.