РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кій,
На які ў жыцьці не абапрэсься,
Нож,
Якім хлеба сябрам не адкроіш,
Кубак,
Зь якога вады не нап'есься,
Соль,
Якой гутарку, сьмех не падсоліш,
Дружба,
Ня зьведаўшая ліхалецьця,
Слава
Бяз працы мазольнай, упартай,
Слова,
Якое ня грэе, ня сьвеціць, –
Нічога ня варты.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.