 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калісьці і я ў славутых Шаманаў вучыўся замовам I верыў ва ўсемагутнасьць I ў сілу чароўную слова. Ды пераканаўся потым, Што слова тады мае сілу, Калі яно зрошана потам I з праўдай людской здружыла. Таму я і кінуў у прысак Шаманскія прымхі ды бубен, А з сэрца свайго слова высек, Што ляжа пад новыя зрубы.
1978
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|