РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прызначыла мне стрэчу
Пад вясёлкай
Першага весьняга грому
I не прыйшла.
 
Можа, ня чула?
Але ж гэты гром чулі
Усе нівы і жаўрукі,
Усе лясы і кветкі,
Нават усе камяні.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.