 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Салаўёў шал у дуброве За сялом. У чаўне зары барвовай Мы плывём. Мы плывём аж за край сьвету У гушчар Ценяў, зорных самацьветаў, Нашых мар. Быццам чараўніцы тыя, Чарадой Дрэмлюць вербы векавыя Над ракой. Ты ня бойся іх і весьніх Мар і сноў, Лепш даверся мне і песьні Салаўёў.
1978
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|