РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Якіх толькі
Не навыдавалі слоўнікаў.
Нават зьбіраемся выдаць
Марсіянскія ці касьмічныя
Для перагавораў з жыхарамі
Іншых планэт.
А да гэтага часу
Ня маем слоўнікаў
Рэк, азёр,
Лясоў, зьвяроў,
Птушак і рыб.
 
Можа, таму
Паміж імі і намі
Столькі
Нявырашаных спраў,
Прыкрых непаразуменьняў
I трагічных памылак.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.