РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лёс
На парыжскім на Блышыным рынку
Раз мяне паклікала катрынка.
Папугай з далёкага Самоса
Падарыў канверт мне з маім лёсам.
Я раскрыў канверт, пісьмо чытаю.
Што ж мяне наперадзе чакае?
А чакаюць мяне дні трывогі,
Новыя краіны і дарогі,
Новыя сябры, сустрэчы, страты
I ў бурлівым моры вал дзевяты...
Што ж, я ўдзячны, дружа выпадковы,
За мой лёс і шчодры і суровы,
Лёс, якому пазайздросьціць кожны
На шляхах жыцьцёвых падарожны.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.