РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нехта забыў
Ці наўмысна паклаў
На магільніку
Кнігу скаргаў.
Заўсёды, калі прыходжу
Наведаць былых сяброў,
Дзіўлюся:
У нейкай арцелі ці магазыне
Яе даўно запоўнілі б.
А тут – нягледзячы
На дождж, на сьнег,
На спозьненыя дыфірамбы
На пахаваньнях
I на цяжар магільных пліт
I забыцьця –
Ніводнай скаргі.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.