То ня песьня мая так далёка ляціць, Як хаўтурны той звон, гэтак шумна гудзіць, – То ня песьня мая – Не пяю гэтак я... Гэта вырваўся енк з набалелай душы I расплыўся кудысь сярод сумнай цішы, І паплыў ён у даль, І таіўся ў ём жаль; Енкам ціхім паплыў Між калосістых ніў... То ня песьня мая – Не пяю гэтак я. Сваім болем глухім з дна душы ён людзкой Зварушыў, спабудзіў рожных думачэк рой, З імі зноў паляцеў, Рэхам гулкім гудзеў, Разліваўся ў далі між дрыгвы і балот, То пад неба шыбаў, то кідаўся пад спод, Аж расплыўся і сьціх, Як пражыты той міг, Што мігнуў у жыцьці І прапаў ў забыцьці... То ня песьня мая – Не пяю гэтак я!...
|
|