Р. Т–о. Ляту, нясуся ўзвыж, плыву па мягкіх хвалях... Як добра, лёгка мне! Гдзе я? Чырвонасьць зор, блакіт паднебнай далі I сонца ясны блеск, і прозрыстасьць крыштальляў Дрыжыць вакруг мяне. Ляту, нясуся... Гэй, які абшар шырокі! Як мгла – душа і грудзь. Там дзесьці, ў даліне – чуць-чуць дагледзіць вожа – Ляжыць яна – зямля... Так нізка, так далёка! А тоны ў высь плывуць. Мяне штось з імі рве, штось цягне страшнай сілай, Якаясь моц нясе... Што? – не згадаць ніяк – к жыцьцю ці да магілы... I ведаць не хачу... Мне добра так, так міла Ў высі нямой красе! Ціха! Во штосьці ўкруг там дзіўна задрыжала, А сэрцэ ў тон яму Забілась моцна так... і біцца перэстала.. Дух змёр, а штось ў глыбі там глуха ныць пачала, Штось мчыць у ніз думу. То болю ціхі стогн прарваўся ў сьветлай песьні І міма праляцеў, I сэрца дрыгнула, і дух заныў балесьне, I згінуў сон... Ізноў ў чароўны край прадвесьні Мчыць душу дзіўны сьпеў!...
|
|