Паэт – дзіця сваёй эпохі… Але ў эпохі запыты свае, Дзе не бывае шлях да мэты лёгкім, Дзе нітку лёсу – кожны сам снуе. Паэт – дзіця сваёй эпохі… Прайшла праз церні і Канстанцыю Буйло (Нас раздзяляе, як пліта, стагоддзе), Лёс паспрыяў жанчыне трохі: Яе паэзіі святло – Курганнай кветкай прарасло, Жыве, як песня, у народзе,– Няхай даўно гэта было!.. Дзіўлюся смелай рыфме я паэта, Натхненню, таленту, якіх хапала: “Люблю наш край – старонку гэту…” – Так мог сказаць ці Колас, ці Купала… А свежы вобраз рупна адшукала (Няхай даўно гэта было) 17-гадовая дзяўчына, Паэт – Канстанцыя Буйло!..
|
|