Звычайна пешшу, не ў карэце, Хадзіў паэт, блукаў па сьвеце, Адкрыцьцяў прагнула душа... І іх шукаў Ядвігін Ш. ...Пасьля Масквы ў Карпілаўку вярнуўся І з галавою акунуўся У рух грамадскі Адраджэньня, Знайшоў сяброў, знайшоў натхненьне, Сярод якіх быў сам Купала, Бядуля, Цётка і Буйло – Людзей вядомых нам нямала Празь лёс Ядвігіна прайшло!.. А ён – рамантык – ганарыўся, Што ў Марцінкевіча вучыўся: Што ў “школцы” ў Люцінцы, пад ліпай, Правёў хлапчук шчасьлівы ліпень. Пяршаі бачыў часта ў сьне, Бо як пісаць сваё пачне, У думках зноў ён вандраваў І ў Марцінкевічаў бываў. Успамінаў, як іх Каміла Музычнай грамаце вучыла. І помніў – рух гаспадара І яго цягу да пяра; Яго пакой – яго “куфэрак”, Набіты сьпісанай паперай... Сам на пакуты быў гатовы. Хвароба лютая даймала (А зь ёй цікавага, брат, мала). Паклаў для творчасьці ў аснову Матулі роднай сваёй мову: Пісаў на ёй не пад прымусам, Не дзеля славы ці забавы, А дзеля добрай важнай справы, – Лічыў, што лёс у беларуса Павінен лепшым стаць з асьветай, Калі заняцца справай гэтай, А не малоць ваду у ступе… І ведаў край свой не здалёку, Дзе сустракаў на кожным кроку – Ганеньне, невуцтва, абразу. І разумеў Ядвігін Ш., Што іх ня вынішчыць адразу... Таму й пакутвала душа. ...Гады сплылі, як хмары ў высі, На жаль, ня ўсе мары збыліся. Было няўтульна на зямлі, Хоць і сябры побач былі, А пераменаў – вельмі скупа: Таго, што прагнула душа, Не прычакаў Ядвігін Ш... І толькі творы засталіся На беларускай роднай мове, З зачынам сьветлым у аснове...
|
|