На зямлі, дзе б’ецца ў бераг Іслач, Запрашае ў бор Бярэзіна – Ведаў шмат сьцяжынак я сунічных, Ведаў шмат людзей я сімпатычных, Ведаў – дзе ёсьць праўда, дзе мана... Тым ня менш, я не сьпяшаўся ў судзьдзі, Помніў, што жыцьцё заўжды мудрэй. Кожны твор мой – падарунак людзям, Хто душой імкнецца быць дабрэй. І таму – ніколі не забыцца, Як ля вокан пахне бэз вясной, Як натхнёна ціўкае сініца Ля крыніцы ў засені лясной!.. Як вусаты колас – ды далонь шчакоча, Калі прывітацца зь ім рашыў; Як ласкава ў бераг хвалямі пляскоча Іслач, дзе я ногі арашыў!..
|
|