За хлеб – прадукт высокай пробы, За хлеб, што маем на стале, – Паклон шлю нізкі хлебаробам, Паклон вам, людзі, на сяле!.. Вялікі дзякуй – хлебапёкам, Хто булкі смачныя пячэ, – Хай справа лічыцца нялёгкай, Аднак – пачэсная яшчэ!.. Спраў і мужчынскіх, і жаночых, Карысных спраў – не палічыць, Але й прафесар, і рабочы – Імкнуцца часам даражыць. Працуе кожны ў нас сумленна (Сумленне ставіцца ў залік!), У працы – вопыт пакаленняў І сэнс жыцця наш на зямлі!.. Ты агляніся – палюбуйся, Як родны край памаладзей, На ўсёй прасторы Беларусі Няма нядбайства анідзе. І тут, і там – кіпяць новабудоўлі, Грукочуць цягнікі да станцый, Гудуць камбайны на жніве ў полі (А дзеці – вучацца ў школе!), Для ўсіх зханятак ёсць і праца. А будзе праца – будзем з хлебам, А будзе хлеб – і песня, ведай, будзе!.. За шчасце жыць пад мірным ясным небам Бясконца ўдзячны часу нашы людзі.
|
|