Дзед ладзіў з плугам, Ладзіў і з касою, Дзед жыў заўсёды з мазаля. Зямной аднойчы ўзрушаны красою, Красу і ў чалавеку ухваляў!.. Перш добра помніў: скуль сам родам, Гады маленсмтва дзе прайшлі… Меў гонар-званне, дзед мой, – Хлебароба, Што й бараніў ашчадна на зямлі. Ён рупнай працай дабрабыт свой множыў І славу дарагіх сэрцу мясцін. І чалавекам быў на дзіва ён прыгожым, І так прыгожа да канца дзён жыў!.. Яго душа вандруе паміж важкіх, Вясенніх, з дымкай, аблакоў… Мне без падтрымкі дзеда цяжка, Хоць дзед – дзівак быў з дзівакоў!..
|
|