 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З якіх ні вярталіся б толькі дарог, Вяртаемся мы да духоўных вытокаў: Легенд ды паданняў, што час нам збярог, Паэзіі мудрай – як неба, высокай. Вяртаемся ў казачны край небыліц Часой палявання на дзікага тура, Да нашых традый і ведаў крыніц – Гняздоўяў культуры, як Полацк ці Тураў… Сябе адчуваць пачынаеш наноў Зямлі патрыётам – свабодным і годным… …Святое – яно зразумела без слоў!.. Святое – яно ў Слове родным!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|