Выбіты з будзённай каляіны, Мяне нясуць пад воблакі вятры, А ўздоўж шашы – палаюць арабіны, Асеннія самотныя кастры. Ляту над краем – чую лязгат зброі… Іржанне, чую, коней у начы… На конях мажных бачу мужных вояў, Хто здолеў край бацькоўскі зберагчы Ад нехрысці… І паўшы ў сечы страшнай, Збярог святое – гонар і сцягі… Гараць кастры. І, дымам іх прапахшы, Я думаю пра час, на водгукі глухі.
|
|