Цяпер у модзе магістралі: Імклівы век – імклівы рытм... Аднак здзіўляць не перасталі Нябёс бязвоблачныя далі, Пажар малінавай зары... Душу хвалююць хвалі рэкаў, Дзе зоркі вечнасці дрыжаць, Згубіўся след дзе чалавека, Які наўрад ці адшукаць... А сонца – як валун вялікі – Насустрач коцяць нам вятры... Не, рана ўсё ж рабіць падлікі, Пакуль будуем свой мы Рым.
|
|