Славянскі рух – рух да сябе, Да мовы матчынай і веры, Да хат вясковых, што ў журбе Чакаюць клопату між цемры... Славянскі рух – здзяйсненняў рух, Шлях у часы Сярэднявечча, Калі славян бунтоўны дух Шукаў свой воблік чалавечы. …ад працы пальцы ў мазалях, А рукі – цягнуцца да неба, Нібы намацваючы шлях, Які ў сям’і прайсці нам трэба, Каб не забыцца пра сябе – Адкуль і хто мы ў гэтым свеце... Славянскі рух бярэ разбег, І сонца ясна ўсім нам свеціць.
|
|