З новай песні да роднай старонкі Пачынаўся мой ранак не раз. І для кнігі – нібы для скарбонкі Іх сабраўся трывалы запас. Запасаў, быццам сейбіт насенне, Песні з водарам траў ды бароў, Песні з золатам лісця асенняга, З майскім подыхам весніх вятроў. Гаварыў – і адкрыта і шчыра – Пра вытокі душэўных трывог, Незнарок падаспелы ўжо вырай, Незабыты бацькоўскі парог... Прыжыліся у вершах рамонкі, Як і ружы – сярод што зімы... Пагартай жа, мой дружа, старонкі,− Мо з табою падружымся мы?..
|
|