Старэе вёсачка карэннем… Моладзь асядае ў гарадах. Як рыба ў возеры, дурэее Па барах ды па кабаках. Старэе вёсачка, старэе… І нарастае ў сэрцы боль. Ляжыць зямля папарам, прэе, Нам не патрэбная з табой. На нас таўро – “Перасяленцы”, Не вытравіць і не адмыць. Адно пытанне застаецца: Вось як з сумленнем толькі быць?!
|
|