 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Заўсёды так: як дрэнна штось, Не скарджуся нікому, Імчу туды, дзе я не госць, Спяшаюся дадому. Зноў уяўляю, як здалёк Мне падміргнуць прысады. І ў полі росны васілёк Сустрэчы будзе рады. Чародка галак сон страсе, Сарвецца ў невядомасць. І лёгкі на хаду сусед Мяне спаткае дома… І толькі тата не знайшоў Сіл сына прычакаці... Як самы светлы шлях дамоў – Мой успамін пра маці... Радней нічога больш няма. Вісіць замок на студні. І на душы даўно зіма І ў святы мне, і ў будні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|