Рос за вёскай лес кудлаты, Для дзяцей – свабодны лаз. Меў дзівосаў лес багата, Чым і радаваў ён нас. Лес дарыў нам таямніцы, Кожны сцежку сваю знаў. А арэхі, а суніцы – Хто ў дзяцінсве не збіраў?.. Нёс я ягады для маці, Поўны водару збанок. Найвялікшым было шчасцем, Калі чуў: − Дзякуй, сынок! Гэта “дзякуй” акрыляла, Памагло стаць на крыло: На паэзію натхняла,− І натхняла, і спрыяла У жыцці тварыць дабро. Час прайшоў. І лес кудлаты Пастарэў, што не пазнаць, Але я ўжо тым багаты, Што было з кім сябраваць.
|
|