Дзе мой казачны край?.. Дзе ніколі не жыў. Толькі марыў аб ім Ды начамі тужыў. Па барах, па лугах Па яго не блукаў, Гэты казачны край – Я ў душы адшукаў. Невядомы пакуль Далягляды яго, Але рэкі цякуць – Ўсе да сэрца майго... І здаецца парой, Што аднойчы там жыў, Што мой казачны край Мне даўно не чужы!..
|
|