Помніш, калі мы з табою Прысак рабіны збіралі – Вецер рваў лісце рабое, Долу пускаў па спіралі?.. Золка было ў свеце надта, Час прыпыніў нібы бег: З высяў, паволі ды раптам, Падаць пачаў белы снег. Падаў – на пушчу, на гоні, Свет наш змяняючы ўміг; Браў я твае далоні І саграваў у сваіх… Помніш, аціх зараз вецер, Сонца ўзышло з-за мяжы?.. …Праўда, былі мы шчэ дзеці, Чыста было на душы.
|
|