Край Валожынскі наш не багаты – Каб на залежы каменных руд, Слаўны тым, што жыве там заўзяты, Працай рупнаю вечна заняты, Памяркоўны й геройскі ўвесь люд. Як умее, ён моц памнажае І Дзяржавы, і ўсёй грамады, Працай плённай зямлю праслаўляе, За што кроў пралівалі дзяды. На зямлі сваёй сам гаспадарыць: Сее жыта – гадуе дзяцей, Пра іх шчасце вялікае марыць Ў пераменлівай плыні падзей…
|
|