 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Агонь апошняй сьвечкі Ня згас пакуль, гарыць. І месяц Шляхам Млечным Шчэ прадаўжае плыць. І доўжацца шчэ спрэчкі Пра побыт наш і час. Агонь апошняй сьвечкі – Гарыць пакуль, ня згас. А жоўты ліст, вандроўнік, Над поплавам ляціць, Павяў-засох бульбоўнік І пыл дарог – курыць… Расходзяцца кругамі Сумненьні па вадзе… Ды новыя надзеі Нам дорыць новы дзень. У роздуме аб вечным Знаходжу сіл запас… Агонь апошняй сьвечкі Гарыць пакуль, ня згас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|