 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У графскім парку спальваюць лісьцё… Што перажыта – адлятае з дымам. Ды нейкім неабдымным пачуцьцём Раблю апошні чорна-белы здымак. На фоне шэрых будняў – зь небыцьця – Паўстаў палац вангогаўскі… Альтанка… Фантан разбураны... І – як працяг Ансамбля – львы, ледзь сонныя, ля ганка. Калісьці, мабыць, гэтых вось ільвоў Прывёз сюды Тышкевіч аж з-пад Рыма... Пушчанскі край ня чуў такіх зьвяроў, Бо ў нас для іх – занадта строгі клімат. А, глянь, – і прыжыліся... І жывуць. Вартуюць графскі дом з калёнай арак. Анёлы ў замку – болей не пяюць, А як утульна тут, ля ног ільвінай пары!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|