Спіленая ліпа па вясне Маладыя парасткі пускае, А вачыма ў высі яна мкне, Гаварыць з нябёсамі жадае. Калі так, цвязора, паглядзець: Ліпа аджыла сваё, старая, А ўсё роўна – хоча зелянець, Галаву ўздымае, як жывая… Што ж яе трымае на зямлі, Акрамя знявечанай ажыны?.. Дожджык, мабыць, што святло праліў На жаўцюткі жвір лясной сцяжыны.
|
|