Ўсё пакінем, чым Сусвет багаты – Азярын і неба чысціню, Пах парэчак ля бацькоўскай хаты, Дошак пах, струганых на труну… Ўсё пакінем, чым Сусвет стракаты: Смех унукаў, поціск рук сяброў; Трэск маланак і грымот раскаты, Цішыню асочаных бароў… З лепшымі сябрамі расстаёмся – Праважаем човен па рацэ; У асадзе часу застаёмся З посахам вандроўніка ў руцэ.
|
|