Дзякуй за лета І дзякуй за восень, Дзякуй за ранак І вечар бясхмарны!.. Дзякуй за ўсё, Што ў жыцьці адбылося, – Шлях мой пакутны – ня марны. Шчасьце чакала заўжды мяне дома, Часта блукаў я па бездарожжы... Дзякуй за Веру – І самасьвядомасьць, – Дзякуй, ласкавы мой Божа!..
|
|