Для лёгкіх для аблокаў Няма канца ні краю, Плывуць яны высока Над родным нашым краем. Над тым – што перажыты, Над тым – чаго ня знаем; Над побытам і бытам – Над Пеклам ці над Раем… Пастух аблокаў – вецер – На месяцы гарцуе, Маланкамі, як плецьцю, Аблокі ён лупцуе... Плывуць, плывуць аблокі, Чародамі, па пары – Нясуць свой сэнс глыбокі Людскія будзяць мары.
|
|