 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пакуль жыве рака маёй надзеі – Гарыць у хаце бацькавай святло, І памяць ходзіць сцежкаю былой – Пакуль жыве рака маёй надзеі. Пакуль жыве рака маёй надзеі – Ўздымаюць крылы ветракі-млыны, Вяртаюцца на вёсачку сыны,– Пакуль жыве рака маёй надзеі. Пакуль жыве рака маёй надзеі – Спяшаемся пасеяць і пажаць; Буслы спяшаюцца зноў гнёзды будаваць – Пакуль жыве рака маёй надзеі!.. Хіба ж сабе мы, людзі, ліхадзеі – Каб загубіць свой род на карані?.. Лятуць буслы да нас, як да радні, – Пакуль жыве рака маёй надзеі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|