Сонца чырвоным пеўнем За копы садзіцца, Пахне навокал сенам, Травой-медуніцай. Тата касу наладзіў, Правёў па лязу “брывою”; Рукі пружацца сілай, Душа – дабрынёю… Так вось, пракос за пракосам І закасіліся ў вечар… Зоркі глядзяцца ў росы, Дыхае сенам вечнасць.
|
|