Бывайце, лецейка! Бывай, Пах палыну духмяна-горкі. Бывай і ты, прыціхлы гай, І вы – пажухлыя пагоркі!.. Вазы аблок вязуць вятры У невядомым нам напрамку, Рабін халодныя кастры Палаюць чырванню на ранку. Зноў развітальны крык гусей Абсяг гасцінца патрывожыў; Крык як узняўся – так асеў, Бы прагрымеў цягнік апошні... Бывайце, лецейка, бывай! Ды абяцай вярнуцца толькі У жывапісны гэты край, На нашы нівы і пагоркі!..
|
|