Няўмольна прыспешвае час адзінота. Намыла бялізны – завесіла шнур… Субота, здавалася б, – толькі субота, Калі б ні самоты калючы кіпцюр. Жанчыне ахвота пяшчоты і кветак, І сняцца ёй сны пра рамонкавы луг… Аднак, толькі раз – за цэлае лета – Была на прыродзе, дзе сум, як пастух. Што мілым было шчэ нядаўна – няміла, Пагляд пацямнеў, пацяжэў Яе крок… Зноў цэлую ванну бялізны намыла, Нібыта нябёсам – жаночы папрок.
|
|