Марозным ранкам я люблю Карміць сініц (што і раблю). Рубіны яркае рабіны Яны дзяўбуць, нібы даніну – Даніну памяці, цяпла, Чаго зіма не дадала… Зіма – трашчоткаю трашчала І шмат чаго нам абяцала, Стаяла ценем пры акне, Перашкаджала часта мне, Пакуль – вясну я маляваў… Ды я зіме ўсё дараваў, Як каралеве… Бо люблю Карміць сініц. І іх кармлю.
|
|